6 красавіка 2024 года на тэрыторыі базы адпачынку «Прывал» (лесапарк Пышкі) пад Гродны адбылася выстаўка-продаж шчанюкоў і кацянят розных парод «БЭБИБУМ», унікальны праект для заводчыкаў сабакаў и катоў, а таксама для тых, хто хоча стаць шчаслівым уладальнікам чацвераногага сябра.
Супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Гродзенскім раёне правялі рэкламна-інфармацыйную акцыю на выставе, паразмаўлялі з наведвальнікамі і ўдзельнікамі, уручылі рэкламна-інфармацыйную прадукцыю. Расказалі аб перавагах добраахвотнага страхавання хатніх жывёлаў і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёлаў, а таксама аб іншых добраахвотных відах страхавання.
Страхаванне хатніх жывёлаў
Забяспечыць страхавой абаронай можна
⇓ | ⇓ |
Пародзістых і племянных жывёлаў | Беспародных жывёлаў |
⇓ | ⇓ |
у выпадку страты (гібели) | у выпадку гібелі |
⇓ | ⇓ |
у выпадку ажыццяўлення расходаў на ветэрынарнае абслугоўванне |
Застрахаваць можна беспародных і пародзістых сабак 🐕 і катоў🐈 ва ўзросце ад 3 месяцаў да 12 год.
Ад чаго можна застрахаваць?
🐾 страхаванне ветэрынарных выдаткаў;
🐾 нападзенне іншых жывёлаў;
🐾 учынкі іншых асобаў;
🐾 хваробы;
🐾 траўмы;
🐾 пагібель.
Колькі гэта каштуе?
✓ Страхаванне беспароднай жывёлы 8 рублёў у год
✓ Страхаванне пародзістай жывёлы 5% ад яе кошту ў год
✓ Ветэрынарнае абслугоўванне 15,5 працэнта ад выбранай страхавой сумы
А калі гадаванец прычыніць шкоду камусьці? Хто аплаціць шкоду?
Дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл забяспечыць страхавую выплату пацярпелым у выпадку прычынення шкоды ў выніку агрэсіўных дзеянняў гадаванца.
Колькі гэта каштуе?
Напрыклад, пры ліміце адказнасці 1 000 BYN узнос – 10 BYN за год!
Атрымаць дадатковую інфармацыю аб умовах страхавання можна ў прадстаўніцтвах Белдзяржстраху па Гродзенскай вобласці і па тэлефонах: https://grodno.bgs.by/sellings/ .