Сезон кляшчоў
З прыходам вясны і з пачаткам актыўнасці кляшчоў узрастае небяспека заразіцца клешчавымі інфекцыямі: клешчавы барэліёз (хвароба Лайма) і клешчавы вірусны энцэфаліт (КВЭ), якія перадаюцца праз укусы кляшчоў.
У Рэспубліцы Беларусь штогод рэгіструецца больш за тысячу выпадкаў хваробы Лайма і больш за сто выпадкаў клешчавога энцэфаліту. Цыркуляцыя віруса КЭ ўстаноўлена ў 96 раёнах Беларусі, узбуджальніка хваробы Лайма - у 120 раёнах.
Першыя ўкусы кляшчоў сёлета зарэгістраваны ўжо напрыканцы лютага ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Першы ўкус кляшча ў Гродзенскай вобласці быў зафіксаваны да 18 сакавіка.
У цёплы час года кожны з нас рызыкуе папакутаваць ад укусу кляшча. Таму лепш быць да гэтага гатовым і аформіць дамову добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў па варыянце «Антыклешч».
Да страхавых выпадкаў адносяцца:
🗸 ўкус энцэфалітнага або заражанага барэліямі кляшча;
🗸 дыягнаставанне захворвання энцэфалітам або Лайм-барэліёзам;
🗸 няшчасны выпадак, які прывёў да інваліднасці ці смерці.
Кошт дамовы страхавання на 180 дзён пры страхавой суме 2500 рублёў - 5 рублёў.
Дзейнічае сістэма скідак:
• пры заключэнні ПЕРШАЙ дамовы страхавання з 1 па 31 сакавіка 2021 года - дадатковая зніжка 10%;
• пры заключэнні сямейнага дагавора - зніжка 20%.