«Белдзяржстрах - дзецям»

31.03.2022

Дапаможам дзецям разам!


Працягваючы добрую штогадовую традыцыю, Белдзяржстрах з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2022 года праводзіць рэспубліканскую акцыю "Белдзяржстрах - дзецям".


Частка атрыманых у гэты перыяд узносаў па добраахвотным страхаванні ад няшчасных выпадкаў і захворванняў будзе пералічана ва ўстановы адукацыі. Гэта сур'ёзная фінансавая падтрымка.


Праводзячы дадзеную акцыю, Белдзяржстрах імкнецца прыцягнуць увагу грамадства да клопату аб здароўі і бяспецы дзяцей. Бо ўсе бацькі жадаюць бачыць сваіх дзяцей вясёлымі, здаровымі і шчаслівымі.

 

Арыентыровачны памер страхавой прэміі па дамове страхавання тэрмінам дзеяння 1 год

пры страхавой суме 2 500,00 беларускіх рублёў:

Варыянт страхавання

Страхавая прэмія*, BYN

"Вакацыі"

Навучэнцы і студэнты дзённай формы навучання на час афіцыйных канікул (летніх, вясновых, восеньскіх, зімовых), якія прыпадаюць на страхавы год

15,00

"Маляня"

Дзеці ад 0 да 5 год уключна

17,50

"Маляня +"

40,00

"Школьнік "

Дзеці ад 6 да 18 гадоў уключна

20,00

"Школьнік +"

45,00

"Спорт-профі"

Дзеці (да 18 гадоў уключна) якія рэгулярна займаюцца спортам

47,50

"Спорт-профі +"

80,00

"Стандарт"

Асобы ад 19 гадоў і старэйшыя

27,50

"Стандарт +"

55,00

*- кошты пазначаны без уліку скідак і надбавак. Дзейнічае сістэма скідак.

ДЛЯ СЯМЕЙНАГА ПОЛІСУ ДЗЕЙНІЧАЕ ЗНІЖКА 20%!

_______________________________________________________________________________________________________________________

Варыянт страхавання для дзяцей на час знаходжання ў дзіцячым лагеры - "Вольны час" - арыенціровачны кошт на 15 дзён пры страхавой суме 2 500,00 рублёў - 7,50 рублёў.

 

Варыянт страхавання, які прадугледжвае страхавую абарону ад фінансавых наступстваў укусу кляшча, заражанага энцэфалітам або барэліямі - "Антыклешч" - арыентыровачны кошт на 180 дзён пры страхавой суме 2 500,00 рублёў - 5,00 рублёў.

 

Выгадны варыянт страхавання адразу для ўсіх чальцоў сям'і любога веку – «Дружная сям'я»Страхавы ўзнос - усяго 0,6% у год ад страхавой сумы для ўсіх членаў сям'і (кошт гадавога дагавора страхавання пры страхавой суме 2500,00 рублёў - 15,00 рублёў на кожнага члена сям'і). Ніжэй не бывае!

_______________________________________________________________________________________________________________________

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца, звярнуўшыся ў прадстаўніцтвы Белдзяржстраха па Гродзенскай вобласці.