З клопатам аб гадаванцах!

04.05.2022

1 мая 2022 года ў мэтах інфармавання насельніцтва аб страхавых паслугах, папулярызацыі добраахвотных відаў страхавання, работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраха па г. Гродна прынялі ўдзел у штогадовай выставе пародзістых сабак, якая праходзіла на тэрыторыі базы адпачынку "Прывал" пад Гродна.

 

У час правядзення выставы спецыялісты страхавой кампаніі Белдзяржстрах размаўлялі з уладальнікамі пародзістых сабак. Растлумачвалі перавагі заключэння дагавораў страхавання хатніх жывёл і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл, а таксама па іншых добраахвотных відах страхавання. Акрамя таго, усе атрымалі кваліфікаваныя кансультацыі па пытаннях страхавання, а таксама па пытаннях урэгулявання ўрону.

 

Уладальнікам сабак і гасцям выставы ўручалася рэкламна-інфармацыйная прадукцыя. Кожны, хто заключыў у гэты дзень дагавор добраахвотнага страхавання, атрымаў 10% знiжку i памятны сувенір з лагатыпам Белдзяржстраха.

 

 

 

Засцерагаем шчасце!