Конкурс дзіцячага малюнка на тэму "Белдзяржстрах - дзецям"

11.05.2022

Белдзяржстрах працягвае добрую традыцыю і з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2022 года праводзіць чарговую акцыю "Белдзяржстрах - дзецям".


Для асвятлення гэтай акцыі з 01.04.2022г. па 30.04.2022г. прадстаўніцтвам Белдзяржстраха па Астравецкім раёне праведзены конкурс дзіцячага малюнка на тэму "Белдзяржстрах - дзецям" у ДУА "Гудагайская сярэдняя школа".


06 мая 2022г. падведзены вынікі конкурсу і ўручана памятная сувенірная прадукцыя дзецям. Школьнікі пашырылі свае веды ў пытаннях страхавання, а дарослыя атрымалі безліч станоўчых эмоцый і радасных уражанняў ад зносін з дзецьмі і малюнкі на памяць.