«Белдзяржстрах - дзецям»

06.06.2022

Працягваецца чарговая штогадовая рэспубліканская акцыя "Белдзяржстрах - дзецям". Частка атрыманых за час правядзення акцыі ўзносаў па добраахвотным страхаванні ад няшчасных выпадкаў і захворванняў накіравана Белдзяржстрахам ва ўстановы адукацыі нашай вобласці.



На мерапрыемствах прысвечаных заканчэнню навучальнага года ў Гродзенскай вобласці былі ўручаны сертыфікаты аб выдзяленні сродкаў фонду прэвентыўных мерапрыемстваў ДУА "Гімназія № 9 імя Ф.П.Кірычэнкі г. Гродна", ДУА "Сярэдняя школа № 6 г. Ліды", ДУА "Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні" ў памеры 3 000 беларускіх рублёў кожнай установе адукацыі.

 

 

30 мая апошні званок празвінеў у ДУА "Гімназія № 9 імя Ф.П.Кірычэнкі г. Гродна". Урачыстую лінейку адкрыла дырэктар школы Надудзік Аксана Валер'еўна. Добрыя словы гучалі ў адрас навучэнцаў, бацькоў, педагогаў. З заканчэннем навучальнага года школьнікаў павіншавала і дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па г. Гродна Дабрыян Ганна Дзмітрыеўна і ўручыла дырэктару школы сертыфікат аб выдзяленні сродкаў для набыцця тэлевізара і ноўтбука для камплектацыі кабінетаў па бяспецы дарожнага руху і прадухіленні няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, а дзецям памятныя падарункі ад Белдзяржстраха. Самым кранальным момантам лінейкі стаў вальс, на які выпускнікі запрасілі сваіх настаўнікаў і гасцей мерапрыемства.


 

Урачыстыя лінейкі ў г. Гродна прайшлі і 31 мая.


У ДУА "Сярэдняя школа № 3 імя У.М. Усава г. Гродна" памятныя падарункі ад Белдзяржстраха выпускнікам пачатковай школы, пераможцам алімпіяд, конкурсаў, выдатнікам вучобы ўручыла дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па г. Гродна Дабрыян Ганна Дзмітрыеўна.

 

А ў ДУА "Гродзенская гарадская гімназія" памятныя падарункі ад Белдзяржстраха выдатнікам вучобы, пераможцам алімпіяд уручала намеснік дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраха па г. Гродна Бялінская Таццяна Валянцінаўна.

 

 

У ДУА "Сярэдняя школа № 6 г. Ліды" 28 мая дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Лідскім раёне Клімук Мікалай Вітальевіч і яго намеснік Більдзіс Таццяна Іванаўна прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы "Школьны Алімп". Дзеці са шматдзетных сем'яў пераможцы раённых алімпіяд, удзельнікі ініцыятыў і валанцёрскіх акцый "Пакет дабра" і "Ветэран жыве побач" атрымалі каштоўныя падарункі ад Белдзяржстраха.

 

 

 

30 мая на ўрачыстай лінейцы "Апошні званок" дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Лідскім раёне Клімук Мікалай Вітальевіч павіншаваў выпускнікоў і навучэнцаў з паспяховым завяршэннем навучальнага года і ўручыў дырэктару ДУА "Сярэдняя школа № 6 г. Ліды" Трэмбач Ірыне Францаўне сертыфікат для навучання вучняў правілам бяспекі дарожнага руху і прапаганды бяспечных паводзін на дарогах.

 

 

 

Урачыстая лінейка, прысвечаная апошняму званку ў ДУА "Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні", прайшла 30 мая. Са словамі наказу да навучэнцаў, педагогаў і бацькоў звярнуўся дырэктар школы Джумкоў Аляксандр Уладзіміравіч, а таксама намеснік дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Смаргонскім раёне Шкелда Сяргей Мар'янавіч. Дырэктару школы быў перададзены сертыфікат на выдзяленне грашовых сродкаў на набыццё тэлевізараў для навучання вучняў правілам бяспекі дарожнага руху ў мэтах прадухілення няшчасных выпадкаў. У час лінейкі навучэнцам - пераможцам прадметных алімпіяд, канферэнцый, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў - былі ўручаны сувеніры ад Белдзяржстраха.

 

 

 

 


Ура, канікулы!

Віншуем усіх хлопцаў з пачаткам адпачынку і жадаем цудоўна правесці гэты час, ні хвіліны не сумаваць, ні секунды не сядзець на месцы.