З клопатам аб гадаванцах!

23.02.2023

18 лютага 2023 года прадстаўніцтва Белдзяржстраха па г. Гродна правяло рэкламна-інфармацыйную акцыю, прысвечаную рэспубліканскай выставе сабак, арганізаваную на тэрыторыі базы адпачынку «Прывал» (лесапарк Пышкі пад Гродна).


Работнікі прадстаўніцтва размаўлялі з уладальнікамі пародзістых сабак, расказвалі аб перавагах добраахвотнага страхавання хатніх жывёл і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл, а таксама іншых добраахвотных відах страхавання. 


Усім уладальнікам сабак і гасцям выставы ўручылі рэкламна-інфармацыйную прадукцыю. 

 


 

Забяспечыць страхавой абаронай можна не толькі пародзістых і племянных жывёл, але і беспародных сабак і катоў узростам ад 3 месяцаў да 12 гадоў, якія маюць ветэрынарны пашпарт і забяспечаных мікрачыпам.


Ад чаго можна застрахаваць?

траўмы;

хваробы;

напады іншых жывёл;

дзеянні трэціх асоб;

страхаванне ветэрынарных выдаткаў.

 

Для заключэння дагавора неабходны: 

радавод (для пародзістых жывёл);

iдэнтыфікацыйны мікрачып;

ветэрынарны пашпарт.

 

Колькі гэта каштуе?

страхаванне беспароднай жывёлы 5% ад 7.40 / год;

страхаванне пародзістай жывёлы 5% ад яе кошту/год.

Ветэрынарнае абслугоўванне 15,5 працэнта ад выбранай страхавой сумы.


Таксама можна заключыць дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл, які забяспечыць страхавую выплату пацярпелым у выпадку прычынення ім шкоды ў выніку агрэсіўных дзеянняў вашага гадаванца (пры ліміце адказнасці 5000 BYN, узнос - 50 BYN у год).

 

Атрымаць дадатковую інфармацыю па ўмовах страхавання і заключыць дагаворы страхавання можна ў прадстаўніцтвах Белдзяржстраха па Гродзенскай вобласці.

 

Засцерагаем шчасце!