Страхаванне банкаўскіх карт

02.03.2023

Сёння банкаўскія пластыкавыя карты сталі неад'емнай часткай нашага жыцця.

 

Разам з тым, апошнім часам пачасціліся выпадкі махлярства з карткамі, усё больш людзей становяцца ахвярамі крадзяжу грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў, а апроч гэтага, яшчэ выплачваюць крэдыты, якія аформлены злачынным шляхам..

 

Большая іх частка адбываецца з-за няўважлівасці і даверу ўладальнікаў карты..

 

Аднак не рэдка бываюць і выпадкі крадзяжу, разбою, вымагальніцтва.

 

Прапануем навінку: дамова добраахвотнага страхавання рызык, звязаных з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак абароніць Вас і Вашых блізкіх ад фінансавых страт.

 

Страхавым выпадкам з'яўляецца:

    - страта банкаўскай плацежнай карткі (страта, крадзеж, механічныя пашкоджанні, рабаванне, махлярства);

    - несанкцыянаванае спісанне грашовых сродкаў з рахунку або рахунку па ўліку крэдытаў, уключаючы ашуканскія транзакцыі;

    - незаконнае выкарыстанне банкаўскай плацежнай карткі работнікамі арганізацый, якія прымаюць банкаўскія плацежныя карткі ў якасці аплаты за тавары/паслугі;

    - крадзеж наяўных грашовых сродкаў шляхам рабавання або разбою на працягу дзвюх гадзін з моманту атрымання ў банкамаце або банкаўскай установе;

    - крадзеж набытых тавараў з выкарыстаннем плацежнай карткі;

    - крадзеж сумесна з банкаўскай карткай афіцыйных дакументаў, ключоў.

Дадзены від страхавання мае вельмі шырокі спектр страхавых выпадкаў.

 

Колькі каштуе?

 

Гадавы страхавы ўзнос складзе 7,5 BYN пры страхавой суме 3000 BYN. Тэрмін страхавання - 1 год. Тэрыторыя дзеяння - увесь свет, уключаючы РБ.

 

Атрымаць тлумачэнні па ўмовах страхавання можна ў прадстаўніцтвах Белдзяржстраха па Гродзенскай вобласці, а заключыць дагаворы страхавання можна звярнуўшыся да свайго агента страхавога, у пунктах продажу страхавых паслуг і нават дома з аплатай узносу ў сістэме АРІП.


Мы дапаможам Вам забяспечыць захаванасць вашых сродкаў!