Анлайн-заява аб стратах па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў
Пацярпелы ў ДТЗ можа звярнуцца ў Белдзяржстрах з анлайн-заявай праз афіцыйны вэб-сайт прадпрыемства пры выкананні наступных умоў:
- Пацярпелы з'яўляецца фізічнай асобай;
- Грамадзянская адказнасць аднаго з удзельнікаў ДТЗ застрахавана ў Белдзяржстраху;
- У дачыненні да транспартнага сродку таго, хто нанёс шкоду ёсць дзейны на момант ДТЗ дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;
- Пацярпелы мае на руках паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні альбо даведку аб ДТЗ, выдадзеную ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў на месцы дарожна-транспартнага здарэння;
- У выніку ДТЗ шкода нанесена толькі маёмасці удзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння.