Брэндбук

 Асноўныя элементы карпаратыўнай культуры Белдзяржстраху – лагатып і слоган.

Лагатып Белдзяржстраху ўяўляе сабой трохвугольнік з лініяй эліпсападобнай формы. Трохвугольнік, з'яўляючыся найбольш устойлівай геаметрычнай фігурай, сімвалізуе фінансавую ўстойлівасць Белдзяржстраху. Акрамя таго, трохвугольнік уяўляе сабой схематычную выяву трохузроўневай структуры Белдзяржстраху, якая ўключае ў сябе цэнтральны офіс, 8 фiлiялаў і 119 прадстаўніцтваў. Эліпс абазначае развіццё і паступальны рух, характэрны для Белдзяржстраху як сістэмы, якая дынамічна развіваецца.

Слоган Белдзяржстраху: "Адчуйце асалоду спакою!". Гэты слоган адлюстроўвае наша жаданне дапамагчы вам зрабіць ваша жыццё больш камфортным і абароненым без непрыемных папяровых працэдур і з максімальнымі гарантыямі. Спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні шанаваліся заўсёды. Аднак, новы час нясе новыя рызыкі і новыя небяспекі. Эканамічны крызіс на парадак павялічыў кошт памылкі, страты, няшчаснага выпадку.

Белдзяржстрах гарантуе сваім кліентам максімальную абарону фінансавых інтарэсаў. Што гэта азначае? Гэта азначае, што ў выпадку страты выплата Белдзяржстраха дапаможа вам вярнуць або аднавіць страчанае.
Слоган "Адчуйце асалоду спакою!" адлюстроўвае тое пачуццё спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, якое дорыць страхавы поліс Белдзяржстраха.

Прагледзець брэндбук