Гiсторыя фiлiяла

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці Белдзяржстрах працуе з верасня 1944 года. У загадзе № 1 ад 1944/09/18 паказана «Гэтага дня прыбыў у абласное ўпраўленне Дзяржстраха і прыступіў да выканання абавязкаў» начальнік па Беластоцкім упраўленні Дзяржстраха Дзянісаў. Дзянісаў Якаў Сямёнавіч, 1890 года нараджэння, адукацыя няскончаная сярэдняя. Кіраваў упраўленнем па 31.07.1953.

 

Са жніўня 1953 года па 17 верасня 1956 года начальнікам упраўлення быў прызначаны Лопараў Мікалай Васільевіч, 1911 года нараджэння, ураджэнец г. Ленінграда, скончыў Вышэйшыя фінансавыя курсы міністэрства фінансаў СССР у 1952 годзе.

18 верасня Лопарова Н.В. змяніў Іваноў Андрэй Іванавіч, 1906 года нараджэння, нарадзіўся ў Сіроцінскім раёне Віцебскай вобласці, скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут у 1933 годзе, прапрацаваў у якасці начальніка ўпраўлення па 7 мая 1967 года.

 

Крыцкі Аляксандр Аляксеевіч, 1914 года нараджэння, ураджэнец Сенінскага раёна Віцебскай вобласці, скончыў Усесаюзную вышэйшую фінансавую школу г. Ленінград, узначальваў упраўленне з мая 1967 па люты 1978 года.

3 сакавіка 1978 года начальнікам упраўлення прызначаны Янкевіч Станіслаў Пятровіч, 1944 года нараджэння, нарадзіўся ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, скончыў Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум і Інстытут народнай гаспадаркі, узначальваў абласное ўпраўленне да верасня 1996 года, больш за 30 гадоў прапрацаваў у Белдзяржстраху.

З верасня 1996 па жнівень 1998 года - Гой Міхаіл Баляслававіч, 1943 года нараджэння, ураджэнец Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, скончыў Інстытут народнай гаспадаркі.

У жніўні 1998 года начальнікам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Гродзенскай вобласці быў назначаны Бычкоўскі Леанід Сяргеевіч, 1953 года нараджэння, нарадзіўся ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, працаваў да сакавіка 2010 года.

Цяпер філіял Белдзяржстраху па Гродзенскай вобласці ўзначальвае Казукевіч Сяргей Казіміравіч, 1971 года нараджэння, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ў 1994, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе.

 

Пачынаючы з 1944 года да адной з найбольш галоўных пазіцый па выкананні планавых паказчыкаў адносілася: правядзенне тэхнічнай вучобы са страхавымі агентамі, інспектарамі, павышэнне кваліфікацыі работнікаў, рэзерв кадраў.

Падатковыя агенты збіралі акладныя страхавыя плацяжы з сельскага насельніцтва.

У абласным архіве Гродзенскай вобласці ёсць згадка (ліпень 1947 года) аб стварэнні 15 раённых інспекцый і 2 гарадскіх: па г. Гродна, г. Ліда, па Бераставіцкім, Васілішкаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Жалудоцкім, Зэльвенскім, Радунскiм, Свіслацкiм, Скідзельскiм, Сапоцкінскамiм, Шчучынскiм раёнам.

На сённяшні дзень колькасць і найменне прадстаўніцтваў змянілася: па г. Гродна, Ваўкавыскiм, Воранаўскiм, Гродзенскiм, Дзятлаўскiм, Іўеўскiм, Карэліцкiм, Мастоўскiм, Лідскiм, Навагрудскiм, Астравецкiм, Ашмянскiм, Свіслацкiм, Слонімскiм, Смаргонскiм, Шчучынскiм раёнах.