ЗІМА! СНЕГ! АДПАЧЫНАК!

06.01.2022

Добраахвотнае страхаванне ад траўм «АКТЫЎНЫ АДПАЧЫНАК»

У Беларусі выпаў снег, а гэта выдатная нагода выбрацца за горад і заняцца традыцыйна зімовымі відамі адпачынку.

 

Нягледзячы на тое, што ў нас няма высокіх гор, на тэрыторыі краіны знаходзіцца вялікая колькасць высокіх узгоркаў, дзе створаны горналыжныя курорты і цэнтры, якія актыўна выкарыстоўваюцца для катання на лыжах, сноўбордзе.

 

У Мінску і Мінскай вобласці гэта:


✔ рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы";


✔ гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс "Лагойск";


✔ рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы";


✔ гарналыжны комплекс "Веста";


✔ парк адпачынку «Сонечная даліна»;


✔ парк актыўнага адпачынку «Якуцкія горы».


A ў Гродзенскай вобласці - парк актыўнага адпачынку "Каробчыцкі Алімп".

Але, якім бы прыемным не быў актыўны адпачынак, усё ж падобнае баўленне часу тоіць у сабе пэўную рызыку - траўмы з-за няўдалых падзенняў.


Дагавор добраахвотнага страхавання ад траўмаў «Актыўны адпачынак» - просты спосаб забяспечыць сябе і сваіх блізкіх гарантаванай фінансавай падтрымкай у выпадку траўмы падчас катання на лыжах, сноўбордзе і не толькі.

 

Кошт дамовы страхавання пры страхавой суме
5 000,00 руб.

Тэрмін знаходжання ў месцах актыўнага адпачынку, суткі

Страхавая прэмія, руб.

1

3,00

2

6,00

3

9,00

За падрабязнай інфармацыяй аб умовах страхавання і для заключэння дагавора можна звярнуцца ў любое прадстаўніцтва Белдзяржстраху.

Час страхавацца!