У вас будзе дзіця?

29.07.2022

Цяжарнасць - асаблівы час у жыцці кожнай жанчыны.

З аднаго боку, гэта шмат найцікавейшых змен як фізічных, так і псіхалагічных, з другога - час падвышанай адказнасці. Многія будучыя мамы і таты пачынаюць моцна хвалявацца, што не заўсёды добра адбіваецца на здароўi і бацькоў, і дзіцяці.


Пазбегнуць лішніх трывог і атрымліваць асалоду ад гэтага перыяду дапаможа страхавы поліс добраахвотнага рэпрадуктыўнага страхавання жанчыны і яе дзіцяцi, якое нарадзілася.

 

Жадаючым заключыць дамову трэба ведаць, што тэрмін цяжарнасці на момант страхавання не павінен перавышаць 20 тыдняў. 


Для афармлення дамовы неабходна наяўнасць даведкі з жаночай кансультацыі аб тэрміне цяжарнасці і стане здароўя жанчыны.


На выбар мы прапануем наступныя варыянты страхавання:

А - прычыненне шкоды жыццю або здароўю жанчыны ў выніку ўскладненняў плыні цяжарнасці і родаў;

А+ - прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны ў выніку ўскладненняў плыні цяжарнасці і родаў (пашыраны пералік);

АР - прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны і яе нованароджанага дзіцяці ў выніку ўскладненняў плыні цяжарнасці і родаў;

А+Р - прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны (пашыраны пералік) і яе нованароджанага дзіцяці ў выніку ўскладненняў плыні цяжарнасці і родаў;

Г - унікальны варыянт страхавання, распрацаваны спецыяльна для маладых дзяўчат і жанчын, на выпадак выяўлення прыроджаных заганаў развіцця дзетародных органаў, іншай гінекалагічнай паталогіі. Застрахаванай па дадзеным варыянце можа быць любая дзяўчына ці жанчына ва ўзросце да 55 гадоў.


Вырашылі заключыць дамову страхавання па варыянце "Г" упершыню? Тады ўдакладніце ў вашага страхавога агента, як можна атрымаць зніжку 80%!!!

Арыентыровачны памер гадавой страхавой прэміі
па дамове страхавання са страхавой сумай 3 000,00 рублёў:

 

Варыянт страхавання

Страхавая прэмія*,  у BYN

А

60

А+

180

АР

150

А+Р

270

Г

33

* - указана без уліку зніжак і надбавак

Падрабязную інфармацыю аб умовах страхавання і парадку заключэння дагавораў можна атрымаць у любым прадстаўніцтве Белдзяржстраха па Гродзенскай вобласці.