Да 1 лістапада!

30.09.2022

Белдзяржстрах нагадвае

аб неабходнасці заплаціць страхавыя ўзносы па абавязковым страхаванні будынкаў, якія належаць грамадзянам, да 1 лістапада 2022 года


У адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 года № 530 "Аб страхавой дзейнасці" страхавы ўзнос павінен аплачвацца страхавальнікамі штогод да 1 лістапада. 


У выпадку нявыплаты ў названы тэрмін страхавых узносаў страхавальніку налічваецца ПЕНЯ на незаплачаную суму страхавых узносаў у памеры 0,3 працэнты за кожны дзень пратэрміноўкі (уключаючы дзень выплаты).


Аплату страхавога ўзносу можна правесці ў прадстаўніцтвах Белдзяржстраха Вашага раёна; страхавому агенту, у аддзяленнях РУП "Белпошта"; у банкаўскіх установах; аплаціць праз АРІП (пры наяўнасці актываванай банкаўскай карткі і ўсталяванай сістэмы інтэрнэт-банкінг).


Звяртаем Вашу ўвагу, што страхавая сума па абавязковым страхаванні будынкаў, якія належаць грамадзянам, складае толькі 50 працэнтаў ад страхавога кошту, і страхавая кампенсацыя, якая падлягае выплаце ў выніку наступлення страхавога выпадку, выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў ад памеру прычыненага ўрону.


Напрыклад: калі будынку нанесены ўрон (напрыклад, моцным ветрам пашкоджаны дах дома і сума ўрону складае 2 000 рублёў), то Белдзяржстрах, у дадзеным выпадку, пакрые толькі 1 000 рублёў (50% ад памеру прычыненага ўрону). Для таго, каб атрымаць 100% пакрыццё шкоды, неабходна заключыць дамову добраахвотнага страхавання будынкаў.


За больш падрабязнай інфармацыяй аб прадастаўленні страхавых паслуг можна звярнуцца ў падраздзяленні Белдзяржстраха, пункты продажу Вашага горада, альбо пакінуць заяўку на афіцыйным сайце Белдзяржстраха.