Трофі-рэйд "Рыжы лес - 2022"

14.11.2022

4-6 лістапада ў Астравецкім раёне прайшоў трофі-рэйд "Рыжы лес - 2022".

 


Спаборніцтвы праводзяцца штогод з 2019 года і з'яўляюцца самымі буйнымі пазадарожнымі спаборніцтвамі ў Беларусі. У 2022-м у спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 150 экіпажаў, гэта больш за 350 удзельнікаў і шматлікая колькасць балельшчыкаў і гледачоў. Прадстаўлены розныя катэгорыі: "Квадра" (квадрацыклы, багі), "Эндура" (матацыклы), "Турызм", "Турызм-ПРА", Катэгорыя "ТР-1", "ТР-ХАРД", "ТР-анлім" (пазадарожнікі ).

 


Усе ўдзельнікі спаборніцтваў былі застрахаваны ў прадстаўніцтве Белдзяржстраха па Астравецкім раёне.