Увага! Галалёд!

23.11.2022

Раптам пахаладала. Надышла пара лёгкіх замаразкаў і адлігі. Гэта найлепшыя ўмовы для галалёду. А галалёд, як вядома, небяспечная тэрыторыя.


Па статыстыцы, каля 40% усіх ДТЗ у гэты час года выклікана галалёдам або снегападам. Асноўная ўмова руху для кіроўцаў - абачлівасць, нізкая хуткасць і выключная асцярожнасць.


Пешахода пры галалёдзе падпільноўваюць дзве небяспекі - паслізнуцца і зваліцца або патрапіць пад машыну. Менавіта таму з надыходам халадоў расце колькасць вулічных траўмаў: удары, вывіхі і пераломы. Па дадзеных медыкаў, у такія дні колькасць пацярпелых павялічваецца ў 2 разы. Асноўныя траўмы, якія ўзнікаюць пры падзенні на вуліцах, - пераломы і вывіхі (65-72% усіх выпадкаў), удары мяккіх тканак і расцяжэннi (22-25%), лёгкія раненні (4-6%).


Абараніць сябе ад падобных рызык як вадзіцелям, так і пешаходам можна, заключыўшы дагавор страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў, бо дадатковыя грошы пры лячэнні ніколі не бываюць лішнімі.


Арыентыровачны памер страхавой прэміі пры заключэнні дагавора страхавання тэрмінам дзеяння 1 год са страхавой сумай 3000 рублёў (без уліку зніжак і надбавак).


Для заключэння дагавораў страхавання і атрымання больш падрабязнай інфармацыі звяртайцеся ў прадстаўніцтвы Белдзяржстраха ў Вашым раёне.