Паважаныя кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый і фермерскіх гаспадарак!

03.03.2023

Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства "Белдзяржстрах" інфармуе, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2022 г. № 443 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі" (далей - Указ) і главой 18 Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. №530 "Аб страхавой дзейнасці" ўстаноўлены наступныя ўмовы абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі (далей - абавязковае страхаванне) на 2023 год.


Страхавальнікамі па абавязковым страхаванні сельскагаспадарчай прадукцыі з'яўляюцца юрыдычныя асобы, асноўнымі відамі дзейнасці якіх з'яўляецца вырошчванне (вытворчасць) сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, апрацоўка лёну-даўгунцу, а таксама юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленні якіх вырошчваюць (вырабляюць) сельскагаспадарчыя культуры, жывёлу і птушку, ажыццяўляюць апрацоўку лёну-даўгунцу, маюць асобны баланс і (або) бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак або іншы рахунак у банку ў частцы гэтай дзейнасці.


Абавязковаму страхаванню цяпер падлягаюць ураджаі азімага рапсу, азімага ячменю, лёну-даўгунцу, цукровых буракоў, грэчкі, матачнае пагалоўе асноўных свінаматак (чыстапародных і двухпародных) за выключэннем племяннога маткавага пагалоўя свіней, племянное маткавае пагалоўе буйной рагатай жывёлы (племянныя быкі і племянныя каровы) і свіней (племянныя мацёры і племянныя кнары) суб'ектаў племянной жывёлагадоўлі, бацькоўскі і прабацькоўскі статкі племянных курэй у племянных гаспадарках (пад суб'ектамі племянной жывёлагадоўлі разумеюцца юрыдычныя асобы, вызначаныя ў Законе Рэспублікі Беларусь, ад 20.05.2013 № 24-3 "Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі" і асноўнай спецыялізацыяй якіх з'яўляюцца развядзенне жывёлы і птушкі адпаведных катэгорый).


Страхавая сума па дагаворы абавязковага страхавання ўстанаўліваецца асобна па кожным відзе сельскагаспадарчай культуры ў памеры 75 працэнтаў ад страхавога кошту ўраджаю гэтай культуры і 100 працэнтаў ад страхавога кошту жывёлы і птушкі. Памеры страхавых тарыфаў устаноўлены Указам.


Страхавым выпадкам па абавязковым страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур з'яўляецца яго гібель у выніку пажару, вымакання, выправання, вымярзання, засухі, замаразкаў, іншых небяспечных гідраметэаралагічных з'яў; па страхаванні жывёлы і птушкі - гібель (падзеж), экстраны забой (знішчэнне) у выніку заразных хвароб, уключаных у пералік, зацверджаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, пажару, выбуху, небяспечных або неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў, разбурэння (пашкоджанні) месцаў утрымання птушкі, а таксама канфіскацыя жывёл па рашэннi мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры ліквідацыі ачагоў заразных хвароб жывёлы і птушкі.


Дагаворы абавязковага страхавання азімага рапсу і азімага ячменю, што высейваюцца ў бягучым годзе, павінны быць заключаны не пазней за 1 снежня 2023 года пры ўмове адпаведнасці тэрмінаў сяўбы аптымальна рэкамендаваным, яравыя культуры (цукровыя буракі, лён-даўгунец, грэчка) - не пазней за 20 каляндарных дзён з дня завяршэння сяўбы (пасадкі).


Дагаворы абавязковага страхавання жывёлы і птушкі павінны быць заключаны не пазней за 20 студзеня бягучага года, а ў выпадку паступлення да страхавальніка жывёлы і птушкі, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню (у выпадках, калі раней у страхавальніка яны адсутнічалі) на працягу 30 каляндарных дзён з дня паступлення да страхавальніка такіх жывёлы і птушкі.


Гібель сельскагаспадарчых культур – поўная фізічная гібель, а таксама немагчымасць выкарыстання сельскагаспадарчых культур ні па першапачатковым, ні па іншым гаспадарчым прызначэнні на 15 і больш працэнтах усёй плошчы пасева гэтых культур.


Страхавы ўзнос па дагаворы абавязковага страхавання выплачваецца сельскагаспадарчай арганізацыяй (страхавальнікам) у памеры 5 працэнтаў разлічанага страхавога ўзносу безнаяўным шляхам адначасова пры заключэнні дагавора абавязковага страхавання сельскагаспадарчай прадукцыі.


Звяртаем увагу, што вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, якая падлягае абавязковаму страхаванню, без заключэння дагавора абавязковага страхавання прыводзіць да накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да 100 базавых велічынь.


Атрымаць больш падрабязную інфармацыю або заключыць дагавор страхавання можна, звярнуўшыся ў прадстаўніцтвы Белдзяржстраху па месцы знаходжання страхавальнікаў, а таксама ў філіял Белдзяржстраху па Гродзенскай вобласці па тэлефонах 8 (0152) 55-98-44; 60-30-81.