Выстава-продаж "Baby Boom"

03.04.2023

1 красавіка 2023 года на тэрыторыі базы адпачынку "Прывал" (лесапарк Пышкі) пад Гроднам адбылася выстава-продаж шчанюкоў і кацянят розных парод "Baby Boom", унікальны праект для заводчыкаў сабак і катоў, а таксама для тых хто хоча стаць шчаслівым уладальнікам чатырохногага сябра.

 

 

Супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраха па г. Гродна правялі рэкламна-інфармацыйную акцыю на выставе, пагутарылі з наведвальнікамі і ўдзельнікамі, уручылі рэкламна-інфармацыйную прадукцыю. Расказалі аб перавагах добраахвотнага страхавання хатніх жывёл і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл, а таксама іншых добраахвотных відах страхавання.

 

Дагавор добраахвотнага страхавання хатніх жывёл забяспечыць страхавой абаронай не толькі пародзістых, але і беспародных сабак і катоў узростам ад 3 месяцаў да 12 гадоў, якія маюць ветэрынарны пашпарт і забяспечаны мікрачыпам.

 

Ад чаго можна застрахаваць?

    • траўмы;

    • хваробы;

    • напады іншых жывёл;

    • дзеянні трэціх асоб;

    • страхаванне ветэрынарных выдаткаў.

Дзякуючы дамове добраахвотнага страхавання хатніх жывёл фінансавую нагрузку ў межах страхавой сумы пры надыходзе страхавога выпадку бярэ на сябе страхавая кампанія.

 

Для заключэння дагавора неабходны: 

    • радавод (для пародзістых жывёл);

    • ветэрынарны пашпарт;

    • жывёла павінна быць забяспечана мікрачыпам.


Колькі гэта каштуе?

 

    • страхаванне беспароднай жывёлы - 7,40 BYN у год;

    • страхаванне пародзістай жывёлы 5% ад яе кошту.

Ветэрынарнае абслугоўванне пры страхавой суме 1000 BYN - 155 BYN у год.


Таксама можна заключыць дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл, які забяспечыць страхавую выплату пацярпелым у выпадку прычынення ім шкоды ў выніку агрэсіўных дзеянняў вашага гадаванца (пры ліміце адказнасці 2 000 BYN, узнос - 20 BYN у год).


Атрымаць дадатковую інфармацыю аб умовах страхавання можна ў прадстаўніцтвах Белдзяржстраха па Гродзенскай вобласці і па тэлефонах: https://grodno.bgs.by/by/sellings/

 

Аберагаем шчасце!