Увага!

13.05.2023

З 1 чэрвеня 2023 г. узаемаадносіны ў сістэме «Зялёная карта» з краінамі Еўрапейскай эканамічнай зоны (Аўстрыяй, Бельгіяй, Балгарыяй, Венгрыяй, Германіяй, Грэцыяй, Даніяй, Ірландыяй, Ісландыяй, Іспаніяй, Італіяй, Кіпрам, Латвіяй, Літвой, Люксембургам, Мальтай , Нідэрландамі, Нарвегіяй, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Славакіяй, Славеніяй, Фінляндыяй, Францыяй, Харватыяй, Чэхіяй, Швецыяй, Эстоніяй), а таксама Швейцарыяй, Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыяй спыняюцца.


У сувязі з гэтым дагаворы страхавання "Зялёная карта" з тэрыторыяй дзеяння ў гэтых краінах могуць заключацца пры ўмове, што заканчэнне тэрміну страхавання не перавышае 31 мая 2023 г.


Дагаворы, заключаныя на тэрмін, які перавышае 31 мая 2023 г., будуць аўтаматычна спынены 31 мая 2023 г. у 23 гадзіны 59 хвілін.


Заключэнне дагавораў страхавання "Зялёная карта" з тэрыторыяй дзеяння "Усе краіны" спыняецца з 00 гадзін 00 хвілін 17.05.2023.


З гэтага дня ўладальнікі транспартных сродкаў пры паездках за межы Рэспублікі Беларусь павінны будуць заключаць дамову памежнага страхавання на тэрыторыі краіны ўезду!


Паглядзець зводную табліцу ў разрэзе краін аб магчымых варыянтах забеспячэння беларускімі аўтаўладальнікамі страхавання сваёй грамадзянскай адказнасці пры перамяшчэнні па тэрыторыі краін ЕЭЗ, Швейцарыі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама для кансультацый па пытаннях, звязаных з урэгуляваннем страхавых выпадкаў.