Браніруеце адпачынак?

06.12.2023

Ранняе браніраванне - гэта выдатная магчымасць забраніраваць адпачынак па выгадных цэнах. Кошт пры гэтым звычайна значна меншы, чым калі купляць пуцёўку напярэдадні адпачынку. Выгада відавочная!

  

А раптам? Напэўна, ёсць рызыка таго, што планы па незалежных ад нас абставінах могуць змяніцца. І мы не толькі застанемся без доўгачаканага адпачынку, але і страцім вялікую суму, выплачаную за турыстычную пуцёўку.

 

Дагавор добраахвотнага страхавання выдаткаў грамадзян, якія выязджаюць за мяжу, стане гарантам вашага адпачынку!

 

Турыст можа застрахаваць выдаткі на выпадак: 

«Адмены паездкі» па варыянтах:

«Віза»

«Ваяж»

«Адпачываем разам»

«Камандзіроўка» 

 

Дагавор страхавання на выпадак «Адмены паездкі» заключаецца не пазней за 14 (чатырнаццаць) каляндарных дзён ад даты першага плацяжу па дагавору аказання турыстычных паслуг, а пры самастойнай арганізацыі паездкі - не пазней за 14 (чатырнаццаць) дзён ад даты першага плацяжу па арганізацыі паездкі ( напрыклад, па браніраванні пражывання ў гасцініцы (гатэлі)).

 

"Датэрміновага вяртання" і "Непрадбачаных выдаткаў" па варыянтах:

• «Дадому»

• «Дадому разам»

• «Водгук»

 

Варыянты «Адпачываем разам» і «Дадому разам» спецыяльна распрацаваны для сямейнага адпачынку ці сумеснага адпачынку з сябрамі. Пры надыходзе страхавога выпадку з адным з тых, хто выязджае, кампенсацыю выдаткаў могуць атрымаць усе пералічаныя ў адным дагаворы страхавання асобы, якія выязджаюць сумесна  з ім.


Варыянты "Камандзіроўка" і "Водгук" распрацаваны для наймальнікаў, якія накіроўваюць сваіх работнікаў у камандзіроўкі за мяжу.

 

Пры набыцці дагавора на аказанне турыстычных паслуг у турфірмы - партнёра Белдзяржстраха ВЫ ЭКАНОМІЦЕ ДА 50% ад кошту страхоўкі!

 

Больш падрабязна аб варыянтах страхавання і тарыфах на сайце або па тэлефонах +375 17 269 26 92, 7557.

  

Цяпер марыць пра мора і чакаць адпачынку можна спакойна!