А ваша картка ў бяспецы?

28.02.2024


Банкаўскія плацежныя карткі ўжо даўно сталі зручнай і звыклай прыладай для захоўвання грашовых сродкаў і безнаяўных разлікаў у крамах і інтэрнэце. Але жыццё поўнае сюрпрызаў, а яны не заўсёды прыемныя. Карту можна страціць, яе могуць скрасці, сродкамі могуць паспрабаваць завалодаць ашуканцы. Каб абараніць свае фінансы на банкаўскай плацежнай картцы можна аформіць дамову страхавання. Гэта дазволіць быць упэўненым, што ў выпадку форс-мажорнай сітуацыі вашым грашам сапраўды нічога не пагражае!

 

Дагавор дабраахвотнага страхавання рызык, звязаных з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак дазволіць кампенсаваць страты ў выпадках:

 

·    страты ці крадзяжы карткі

 

Белдзяржстрах выплаціць кампенсацыю за перавыпуск карткі, нават калі вы яе выпадкова пашкодзілі ці яна размагнітылася.

 

·   крадзяжу грошай з карткі трэцімі асобамі

 

·   крадзяжу наяўных шляхам рабавання, разбою або вымагальніцтва

 

Страхоўка пакрывае нават выпадкі, калі ў кліента скралі грошы на працягу двух гадзін пасля таго, як ён скарыстаўся банкаматам ці выйшаў з касы банка.

  

·   расходы на аднаўленне дакументаў або ключоў, выкрадзеных разам з карткай

 

·  страты набытага тавару ў выніку крадзяжу або разбою, аплачанага застрахаванай карткай (на працягу 30 каляндарных дзён з дня пакупкі).

 

Заключыць дагавор можна ў любым падраздзяленні Белдзяржстраха па Гродзенскай вобласці, звярнуўшыся да свайго страхавога агента, у пунктах продажу страхавых паслуг і нават дома з аплатай узносу ў сістэме АРІП.

 

Дагавор пачынае дзейничаць на наступны дзень пасля аплаты страхавога ўзносу і дзейнічае як на тэрыторыі нашай краіны, так і за яе межамі. Кошт страхоўкі на год - ад 10 BYN, а ваша картка будзе 24 гадзіны ў суткі пад абаронай.

 

 

Белдзяржстрах. Засцерагаем шчасце.