З клопатам аб гадаванцах!

11.04.2024

6 красавіка 2024 года на тэрыторыі базы адпачынку «Прывал» (лесапарк Пышкі) пад Гродны адбылася выстаўка-продаж шчанюкоў і кацянят розных парод «БЭБИБУМ», унікальны праект для заводчыкаў сабакаў и катоў, а таксама для тых, хто хоча стаць шчаслівым уладальнікам чацвераногага сябра.

Супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Гродзенскім раёне правялі рэкламна-інфармацыйную акцыю на выставе, паразмаўлялі з наведвальнікамі і ўдзельнікамі, уручылі рэкламна-інфармацыйную прадукцыю. Расказалі аб перавагах добраахвотнага страхавання хатніх жывёлаў і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёлаў, а таксама аб іншых добраахвотных відах страхавання.

 

 

Страхаванне хатніх жывёлаў

 

Забяспечыць страхавой абаронай можна

Пародзістых і племянных жывёлаў Беспародных жывёлаў
у выпадку страты (гібели) у выпадку гібелі
у выпадку ажыццяўлення расходаў на ветэрынарнае абслугоўванне

 

Застрахаваць можна беспародных і пародзістых сабак 🐕 і катоў🐈 ва ўзросце ад 3 месяцаў да 12 год.

 

Ад чаго можна застрахаваць?

🐾 страхаванне ветэрынарных выдаткаў;

🐾 нападзенне іншых жывёлаў;

🐾 учынкі іншых асобаў;

🐾 хваробы;

🐾 траўмы;

 🐾 пагібель.

 

Колькі гэта каштуе?

Страхаванне беспароднай жывёлы 8 рублёў у год

Страхаванне пародзістай жывёлы 5% ад яе кошту ў год

Ветэрынарнае абслугоўванне 15,5 працэнта ад выбранай страхавой сумы


 

А калі гадаванец прычыніць шкоду камусьці? Хто аплаціць шкоду?

 

Дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл забяспечыць страхавую выплату пацярпелым у выпадку прычынення шкоды ў выніку агрэсіўных дзеянняў гадаванца.


Колькі гэта каштуе?

Напрыклад, пры ліміце адказнасці 1 000 BYN узнос – 10 BYN за год!


Атрымаць дадатковую інфармацыю аб умовах страхавання можна ў прадстаўніцтвах Белдзяржстраху па Гродзенскай вобласці і па тэлефонахhttps://grodno.bgs.by/sellings/ .